Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 студзеня 2021, 18:49

Аляксей Вішнеўскі заняў 4-е месца на заключным этапе "Дакара-2021"

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраваннем Аляксея Вішнеўскага заняў чацвёртае месца на заключным этапе ралі-рэйду "Дакар-2021", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус пераадолеў этап працягласцю 447 км за 2 гадз 36 мін 55 сек. Гэта на 4 мін 28 сек павольней за пераможцу Марціна Мацыка з Чэхіі, які выступае за каманду "Біг шок рэйсінг". Яго час 2 гадз 32 мін 27 сек. Другое і трэцяе месцы пакінулі за сабой расійскія гоншчыкі з дружыны "КАМАЗ-майстар": Антон Шыбалаў, які ўступіў чэху 1 мін, і Дзмітрый Сотнікаў, які быў павольней за пераможцу на 2 мін 04 сек.

Такое выступленне на заключным адрэзку ралі-рэйду не перашкодзіла Дзмітрыю Сотнікаву адсвяткаваць перамогу ў агульным заліку "Дакара-2021". Яго падагульняючы час 48 гадз 23 мін 21 сек. Другое месца заняў яго калега па камандзе Антон Шыбалаў, які ўступіў пераможцу 39 мін 38 сек. Замкнуў тройку прызёраў яшчэ адзін прадстаўнік "КАМАЗ-майстар" Айрат Мардзееў. Ён адстаў ад Дзмітрыя Сотнікава на 1 гадз 14 мін 35 сек.

Беларус Аляксей Вішнеўскі з каманды "МАЗ-СПОРТаўта" заняў у падагульняючым пратаколе ралі-рэйду шостае месца. Ён уступіў трыумфатару "Дакара" 2 гадз 16 мін 35 сек.

Яшчэ адзін пілот "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч завяршыў выступленне на "Дакары" пасля пятага этапу з-за непаладак у каробцы перадач.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі