Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 верасня 2021, 16:08

Аляксей Коласаў стаў лаўрэатам чацвёртага тыдня чэмпіянату КХЛ

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камісія па вызначэнні лепшых хакеістаў чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі назвала лаўрэатаў чацвёртага тыдня турніру ў чатырох намінацыях. Адным з іх стаў галкіпер мінскага "Дынама" Аляксей Коласаў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце лігі.

Гэта адбылося ўпершыню ў кар'еры маладога галкіпера "зуброў". У трох матчах ён атрымаў з камандай адну перамогу. Усяго ў гэтых матчах па варотах Аляксея Коласава былі зроблены 103 кідкі (34,3 кідка ў сярэднім за гульню), з якіх ён адбіў 91,26 працэнта. Каэфіцыент надзейнасці варатара склаў 2,93.

У матчы з "Трактарам" (5:0) беларускі варатар другі раз у КХЛ захаваў свае ўладанні некранутымі.

Што датычыцца астатніх лаўрэатаў, то лепшым галкіперам стаў Цімур Білялаў з казанскага "Ак Барса".

Лепшым нападаючым прызнаны Антон Бурдасаў з пецярбургскага СКА. У матчы з мінскім "Дынама" ён стаў аўтарам пераможнай шайбы ў авертайме.

Міхаіл Пашнін з магнітагорскага "Металурга" другі раз у кар'еры прызнаны лепшым абаронцам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі