Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лютага 2022, 16:08

Адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы паміж гандбалісткамі Беларусі і Грэцыі адменены

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы паміж гандбалісткамі зборных Беларусі і Грэцыі, намечаныя на пачатак сакавіка, не адбудуцца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У афіцыйнай заяве Еўрапейскай федэрацыі гандбола гаворыцца, што сітуацыя не дазваляе правесці кваліфікацыйныя сустрэчы жаночага ЧЕ паміж нацыянальнымі камандамі Беларусі і Грэцыі, запланаваныя на 2 сакавіка ў Халкідзе і 6 сакавіка ў Мінску. ЕГФ прадоўжыць уважліва сачыць за развіццём сітуацыі і ў далейшым разгледзіць пытанне ў рамках асобнай працэдуры.

На старце спаборніцтваў у трэцяй адборачнай групе беларускія гандбалісткі прайгралі на выездзе зборнай Нідэрландаў з лікам 27:38, а потым таксама ў гасцях згулялі ўнічыю з камандай Германіі - 24:24. Грачанкі пацярпелі два паражэнні: ад Германіі - 10:36 (у гасцях), Нідэрландаў - 14:35 (дома). Турнірнае становішча пасля двух гульнявых дзён: Нідэрланды - 4 ачкі, Германія - 3, Беларусь - 1, Грэцыя - 0.

Таксама не адбудзецца чарговы матч групавога этапу мужчынскай Лігі чэмпіёнаў паміж гандбалістамі клуба "Мяшкоў Брэст" і паўночнамакедонскім "Вардарам", які павінен быў прайсці 2 сакавіка ў брэсцкім спарткомплексе "Вікторыя". У 12-м туры папярэдняй групы А чэмпіёны Беларусі прайгралі ў Сегедзе венгерскаму "Піку" з лікам 26:28 і страцілі шанцы прабіцца ў плэй-оф. Становішча каманд пасля 12 тураў: "Ольбарг" (Данія) - 18 ачкоў, "Кіль" (Германія) - 17, "Манпелье" (Францыя) - 16, "Пік" (Сегед, Венгрыя) - 16, "Вардар" (Скоп'е, Паўночная Македонія) - 9, "Эльверум" (Нарвегія) - 8, "Заграб" (Харватыя) - 8, "Мяшкоў Брэст" - 4.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі