Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 чэрвеня 2021, 20:00

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў Мінскім, Жыткавіцкім і Ваўкавыскім раёнах

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на наведванне лясоў уведзена ў Мінскім, Жыткавіцкім і Ваўкавыскім раёнах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"Мінскі, Жыткавіцкі і Ваўкавыскі раёны ў бліжэйшыя выхадныя не гатовы прымаць аматараў лясных прагулак. У рэгіёнах устанавіўся 4-ы клас пажарнай небяспекі, а гэта значыць, што тут уведзена забарона на наведванне лясоў. Просім грамадзян падумаць аб уласнай бяспецы і ўстрымацца ад небяспечнага адпачынку", - сказалі ў прэс-службе.

У астатніх рэгіёнах пажаранебяспечная сітуацыя стабільная, наведванне лясоў дазволена.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі