Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лютага 2021, 14:36

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 808 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 526

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 808 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 526. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 259 499 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 247 703 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1792 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 9328 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 586 633 тэсты. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі