Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2021, 13:06

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 697 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 432

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 697 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 432. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 406 360 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 399 174 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2987 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 10 879 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 544 800 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі