Сцяг Аўторак, 16 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2025, 14:46

Вызначаны парадак назначэння на пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Савета Міністраў 

Фота з архіва
Фота з архіва
28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад удасканаліў сістэму падбору на і расстаноўкі кадраў. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 25 чэрвеня 2025 года нумар 352, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай зацверджана палажэнне аб парадку назначэння на пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Палажэнне вызначае парадак падбору кандыдатаў на пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Савета Міністраў, унясення ў Саўмін прапаноў аб кандыдатах на пасады, а таксама назначэння на такія пасады і вызвалення ад іх, акрамя пасад, адначасова ўключаных у кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы.

Падбор кандыдатаў на пасады ажыццяўляецца на аснове бягучай і перспектыўнай патрэбнасці дзяржаўных органаў (арганізацый) у адпаведных кіраўніцкіх кадрах з улікам задач па развіцці кадравага патэнцыялу і, як правіла, з ліку рэзерву кіруючых кадраў на альтэрнатыўнай аснове. Падбор кандыдатаў на пасады ажыццяўляецца Саветам Міністраў, яго апаратам, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Саўміну, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.

Пры гэтым прапановы аб назначэнні (узгадненні назначэння) на пасады, вызваленні (узгадненні вызвалення) ад іх, адначасова ўключаныя ў кадравыя рэестры кіраўніка дзяржавы і ўрада, уносяцца ў Савет Міністраў адпаведным дзяржаўным органам (арганізацыяй, службовай асобай) у парадку, устаноўленым Прэзідэнтам.

Прапановы дзяржаўных органаў (арганізацый, службовых асоб) аб назначэнні на пасады (вызваленні ад пасад), уключаныя ў кадравы рэестр Савета Міністраў, разглядаюцца ў Апараце Саўміна. Прапанова дзяржаўнага органа (арганізацыі, службовай асобы) лічыцца разгледжанай пасля прыняцця адпаведнага кадравага рашэння або вяртання матэрыялаў адносна кандыдатур, назначэнне якіх на пасаду (вызваленне ад пасады), уключаную ў кадравы рэестр Савета Міністраў, прызнана немэтазгодным.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі