Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 снежня 2021, 11:09

Вакцынацыя дзяцей супраць інфекцыі COVID-19 пачалася ў Беларусі

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалася вакцынацыя дзяцей супраць інфекцыі COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Прышчапіць супраць COVID-19 можна будзе дзяцей ва ўзросце 12-17 гадоў. Для гэтага бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць інфармаваную згоду на вакцынацыю.

Вакцынацыю можна будзе прайсці не раней за 6 месяцаў пасля перанесенай дзіцем інфекцыі COVID-19, у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім прымяненні імунабіялагічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарату і адсутнасцю проціпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей.

На гэты час для вакцынавання прапануецца кітайская інактываваная вакцына супраць інфекцыі COVID-19 (Verо Cell).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі