Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лістапада 2020, 14:11

У Вілейскім раёне перакулілася легкавушка - загінула жанчына

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вілейскім раёне перакулілася легкавушка - загінула жанчына. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.

"ДТЗ здарылася сёння каля 6.15 на 27-м км аўтадарогі Маладзечна - Ілья. Паводле папярэдняй інфармацыі, 40-гадовая жыхарка Вілейскага раёна ехала на Renault Megane, выбрала не адпаведную дарожным умовам і надвор'ю скорасць, у выніку чаго іншамарку занесла. Аўтамабіль перакуліўся, вадзіцель загінула на месцы. Яе муж і два сыны не пацярпелі", - расказалі ў ДАІ.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следчыя і эксперты. Устанаўліваюцца прычыны здарэння. Вядома, што на адным пярэднім коле аўто была ўстаноўлена летняя шына.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў улічваць, што ў наяўных умовах надвор'я знешне бачная чыстай праезная частка можа быць слізкай. Вадзіцелям варта выбіраць стрыманы стыль ваджэння і бяспечную скорасць з улікам стану праезнай часткі і бачнасці, трымаць бяспечную дыстанцыю і захоўваць бакавы інтэрвал. Пазбягаць непатрэбных апярэджванняў і абгонаў. Павысіць пільнасць пры праездзе пешаходных пераходаў. Прымацоўвацца рамянямі бяспекі ўсім, хто знаходзіцца ў аўтамабілі, забяспечыць бяспечную перавозку дзяцей з выкарыстаннем утрымліваючых устройстваў.

Не трэба забываць і пра сезонную змену шын. Пры нізкіх тэмпературах летняя гума перастае выконваць свае функцыі па забеспячэнні добрага счаплення з дарожным пакрыццём. Таму выкарыстанне такіх шын становіцца небяспечным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі