3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прайшло ўрачыстае адкрыццё будынка Апеляцыйнага эканамічнага суда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Выдатны атрымаўся будынак. Ён вельмі добра ўпісаўся ў архітэктуру Мінска і служыць знакавым месцам, упрыгожвае горад. Мне як прэм'ер-міністру, ураду ў цэлым вельмі важна завяршэнне нашай судовай рэформы, стварэнне Апеляцыйнага эканамічнага суда. Таму што ў эканоміцы ўсё няпроста і бываюць няпростыя адносіны паміж суб'ектамі гаспадарання. Таму гэта судовая інстанцыя, я ўпэўнены, дапаможа, у тым ліку і нам вырашаць шэраг праблем, якія сёння існуюць у эканоміцы, рабіць гэта хутка і якасна", - сказаў Аляксандр Турчын.

Суд, адзначыў ён, гэта заўсёды ісціна ў апошняй інстанцыі. "Я ўпэўнены, што гэта інстанцыя будзе тым месцам, дзе ўсё будзе як трэба. Хацеў бы калектыву пажадаць паспяховай работы", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Сёння ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця Апеляцыйнага эканамічнага суда. Мэта стварэння такога суда - вывесці апеляцыйную інстанцыю з эканамічных судоў абласцей і Мінска, каб працэс перагляду судовых пастаноў па эканамічных справах судом другой інстанцыі стаў больш аб'ектыўным і якасным.-0-

Фота Яна Гарбанюка