Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2023, 11:37

"Цяпер з Беларуссю Захад нічога не можа зрабіць". Эксперт аб размяшчэнні ядзернай зброі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяпер Беларусь - краіна, з якой Захад нічога не можа зрабіць. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў расійскі ваенны эксперт палітолаг Іван Канавалаў, каменціруючы навіну аб размяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"ЗША заўсёды трымалі тактычную ядзерную зброю ў Еўропе, не на сваёй тэрыторыі. Расія, размяшчаючы тактычную ядзерную зброю ў Беларусі, робіць проста люстраны адказ, які трэба было б зрабіць шмат гадоў таму, - адзначыў Іван Канавалаў. - Мы пастаянна заклікалі амерыканцаў вывезці зброю з Еўропы. Амерыканцы адмахваліся. Добра, калі вы так робіце, з нашага боку пайшлі контрмеры. Вядома, гэта мае больш шырокі кантэкст, і я разумею, чаму так замітусіліся ў Польшчы. Не таму, што гэта ядзерная зброя. У Польшчы замітусіліся перш за ўсё таму, што цяпер Беларусь - краіна, з якой яны нічога не могуць зрабіць. А яны вельмі хацелі. І цяпер зразумела, што зубы паламаюць".

Сітуацыя развіваецца даволі лагічна, і гэта адбылося толькі таму, што ЗША зусім страцілі берагі, падкрэсліў эксперт. "А паколькі ЗША страцілі берагі, то іх сатэліты перш за ўсё ва Усходняй Еўропе, у якіх жаданне страляць сабе ў нагу кожны божы дзень, толькі б зрабіць шкоду Расіі. Я гавару аб Польшчы, краінах Балтыі, разам з ЗША ўчынілі наконт гэтага істэрыку. Няхай. Проста хай разумеюць, што ў Расіі даволі вялікі інструментарый контрмер. І гэта не апошняя контрмера на іх дзеянні", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі