Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2021, 11:25

Сергяенка: у Беларусі праводзіцца паслядоўная работа не толькі па захаванні, але і ўзнаўленні лесу

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі праводзіцца паслядоўная работа не толькі па захаванні, але і ўзнаўленні лесу. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, наведваючы Валожынскі лясгас напярэдадні Дня работнікаў лесу і лесаперапрацоўчай прамысловасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на sb.by.

Ігар Сергяенка азнаёміўся з асноўнымі паказчыкамі работы прадпрыемства, сустрэўся з калектывам, каб пачуць, што хвалюе людзей, і адчуць рытм жыцця ў лясной гаспадарцы.

"У нашай краіне вядзецца паслядоўная работа не толькі па захаванні, але і ўзнаўленні лесу. Малады лес сёння складае палавіну ўсіх насаджэнняў. У цэлым Беларусь уваходзіць у дзясятку еўрапейскіх краін па лясістасці. І гэта работа вядзецца дзесяцігоддзямі. Калі пасля вайны лесам было пакрыта не больш за 20 працэнтаў тэрыторыі нашай краіны, то сёння паказчык дасягае 40 і больш", - адзначыў ён.

Паводле слоў дырэктара лясгаса Уладзіміра Бацяна, дапамагае ў рабоце пасадачны матэрыял, вырашчаны сваімі рукамі. Уласны гадавальнік на 13,5 га, а такім можа пахваліцца далёка не кожны лясгас, штогод дае каля пяці мільёнаў саджанцаў. Яны ідуць на ўласныя патрэбы, лішкі прадаюць іншым гаспадаркам рэспублікі.

Нарыхтоўка драўніны ў студзені - ліпені гэтага года вырасла на 110,3 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Нарасцілі і экспарт - плюс 118 працэнтаў. На выручаныя грошы лясгас абнаўляе тэхнапарк - у гэтым годзе купілі новенькі МАЗ з прычэпам, тры трактары для тралёўкі і перавозкі драўніны і дзве пагрузачныя транспартныя машыны.

Рэзюмуючы, Ігар Сергяенка падкрэсліў, што эканамічныя, чалавечыя кантакты, нягледзячы на санкцыі, разарваць немагчыма, і работа Валожынскага лясгаса гэта дэманструе.

"Прадукцыя высакаякасная, яна запатрабавана, знаходзіць свайго пакупніка. Больш за 70 працэнтаў піламатэрыялаў купляюць літоўцы, астатняе - немцы і латышы. У бягучым годзе нават адбылося ажыўленне гэтых кантактаў. У цэлым калектыў настроены на актыўную работу, заработная плата добрая - больш за Br1,4 тыс. Выконваюцца планавыя паказчыкі, праводзіцца работа па павышэнні лясістасці, па захаванні лесу, па пасадцы. Робіцца ўсё, каб краіна станавілася яшчэ зелянейшай", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён таксама закрануў тэмы грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, пандэміі і вакцынацыі, расійска-беларускіх вучэнняў, закрануў пытанні санкцыйнай палітыкі ў адносінах да Беларусі. Паводле слоў Ігара Сергяенкі, урадам прымаюцца канкрэтныя меры па процідзеянні гэтаму націску, а перад мясцовай уладай Прэзідэнтам пастаўлена дакладная задача - узровень жыцця насельніцтва не павінен знізіцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі