Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Рух транспарту па знешнім баку МКАД у раёне Лошыцы плануецца адкрыць 20 кастрычніка

Грамадства 17.10.2018 | 12:27

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рух аўтамабільнага транспарту па знешнім баку МКАД у раёне мікрараёна Лошыца плануецца адкрыць 20 кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства "Гардарбуд" Васіль Цібеж.

Паводле яго слоў, пры пуску руху па знешнім кальцу пешаходы змогуць перамяшчацца па новым тратуары пад маставой часткай з боку трэцяй апоры.

Работы на ўнутраным баку кальца прадоўжацца да пачатку лістапада. Рух па ўсіх напрамках МКАД, як і пад пуцеправодам у бок вуліц Ігуменскі тракт і Бабушкіна, намечана адкрыць да 7 лістапада.

Як паведамлялася, у пачатку жніўня на 19-м км МКАД у раёне Лошыцы прасела дарожнае палатно пуцеправода, рух па ажыўленай магістралі, прылеглых вуліцах быў ускладнены, парушыўся транспартны рух. Пуцеправод пабудаваны ў 1985 годзе. Першапачаткова меркавалася замяніць толькі адно пралётнае збудаванне, завяршыць аднаўленне да 1 кастрычніка, але аб'ём работ пасля дэталёвага абследавання вырас удвая. Каштарысная вартасць будаўніцтва аб'екта склала больш за Br4,3 млн.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.