Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2021, 19:56

Рэспубліканскі сацыяльны форум пройдзе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі сацыяльны форум, прысвечаны 30-годдзю Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, пройдзе 9 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры навучальнай установы.

"Форум праходзіць у Год народнага адзінства і дазволіць даць ацэнку ступені з'яднанасці розных слаёў беларускага грамадства, арганічна звязаных у адзінай прасторы сацыяльнай сферы", - расказалі ў прэс-цэнтры.

У час мерапрыемства кіраўнікі і спецыялісты сацыяльнай сферы, выпускнікі Акадэміі кіравання спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай" абмяркуюць дасягненні ў сацыяльнай сферы, магчымасці і шляхі вырашэння актуальных, сацыяльна значных задач развіцця беларускага грамадства.

Акадэмія кіравання - вядучая дзяржаўная ўстанова вышэйшай адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і кіруючых кадраў. Амаль 9 тыс. чалавек штогод праходзяць навучанне тут. Установа адукацыі супрацоўнічае з 72 замежнымі профільнымі навучальнымі ўстановамі і арганізацыямі з 28 краін свету. У структуру акадэміі ўваходзяць Інстытут дзяржаўнай службы, Інстытут кіраўніцкіх кадраў і Навукова-даследчы інстытут тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі