Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2021, 12:51

Прафсаюзы падвялі вынікі маніторынгу цэн на лякарствы за май

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюзы падвялі вынікі маніторынгу цэн на лякарствы за май. Такая інфармацыя размешчана на партале Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Яшчэ ў пачатку года прафсаюзы заяўлялі аб неабходнасці ўвядзення абмежавальных мер на рост цэн. Гэта было звязана з істотным павышэннем кошту шэрага запатрабаваных лякарстваў. Толькі за студзень ён павысіўся на 5-10 працэнтаў, прычым не заўсёды гэты рост можна было растлумачыць аб'ектыўнымі фактарамі - павелічэннем затрат вытворцаў або прадаўцоў. Ды і прымяненне стаўкі ПДВ да канца не тлумачыла гэта.

Урад прапанову развіў, у выніку чаго была прынята пастанова нумар 100, у адпаведнасці з якой з 1 сакавіка рост цэн на прадукты і лякарствы першай неабходнасці не павінен быць большым за 0,2 працэнта за месяц. Перавышэнне гэтай планкі магчыма толькі пры наяўнасці аб'ектыўных прычын і пасля ўзгаднення спецыяльнай камісіяй пры Савеце Міністраў. Дакумент датычыўся 50 лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці.

"Цэны на лекавыя прэпараты, якія мы маніторым, ва ўсіх рэгіёнах краіны застаюцца больш-менш стабільнымі. Аднак занепакоенасць выклікае факт іх адсутнасці на некаторых аптэчных прылаўках. Напрыклад, на момант маніторынгу з некаторых аптэк зніклі "Рываксан", "Ксілін", "Максанідзін", "Німесубел". Нашым спецыялістам растлумачылі, што недзе яны былі раскуплены, а недзе не пастаўляліся. Бо наяўнасць лякарстваў, пазначаных у пастанове нумар 100, не мае абавязковага характару. Пры гэтым у дастатковай колькасці ёсць аналагі такіх лекавых сродкаў, як айчыннай, так і замежнай вытворчасці", - паведаміла намеснік старшыні ФПБ Алена Манкевіч.

Гэта сітуацыя абмяркоўвалася падчас рабочай сустрэчы з міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам. Прафсаюзы перадалі яму інфармацыю аб тым, дзе былі зафіксаваны апісаныя выпадкі. Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі прадстаўнікі міністэрства правераць гэтыя звесткі. Таксама будуць выпрацаваны механізмы вырашэння выяўленых пытанняў.

"Прафсаюзы ў сваю чаргу прадоўжаць выбарачнае назіранне за асартыментам і цэнамі на асобныя віды лекавых сродкаў у раёнах і вялікіх гарадах краіны. Аднак адзначым: пастанова нумар 100 датычыцца толькі 50 прэпаратаў, але іх на рынку значна больш. Таму калі вы сутыкнецеся з фактам павышэння кошту прэпарату, можаце паведаміць пра гэта ананімна праз анлайн-сэрвіс ФПБ або па тэлефоне гарачай лініі (8017) 355-95-62. Прафсаюзныя спецыялісты правераць інфармацыю і высветляць прычыны", - дадалі ў ФПБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі