Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 студзеня 2023, 14:08

Піневіч пра пандэмію каранавіруса ў краіне: яна скончылася, але расслабляцца нельга

11 студзеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Пандэмія каранавіруса ў Беларусі падышла да канца, аднак гэта не прычына расслабляцца ні жыхарам краіны, ні супрацоўнікам сферы аховы здароўя. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пасля акцыі "Ад усёй душы", якая прайшла ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы гаворым пра ўрокі пандэміі. Мы прывучаны да аператыўнага змянення абстаноўкі, аператыўных адказаў на яе. Пандэмія нас навучыла крыху іншаму фармату абмену інфармацыяй, работы. Яна падышда да канца, але расслабляцца нельга. Бо мы прыйшлі ў эпоху вірусаў", - адзначыў ён.

Паводле слоў Дзмітрыя Піневіча, ва ўмовах цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі прасочваецца трыдэмія. "Гэта працэс, калі захоўваецца каранавірус на вельмі нізкай актыўнасці, ёсць праблема віруса грыпу і рэспіраторных вірусаў. Усё гэта сфарміравала тую клінічную і эпідэміялагічную карціну, якую цяпер бачым: хварэюць у асноўным дзеці, пажылыя людзі, - расказаў ён. - Паказчыкі захваральнасці зменшыліся. Гэта звязана ў тым ліку і з тым, што ў дзяцей былі канікулы".

Як адзначыў міністр аховы здароўя, бягучая эпідсітуацыя ў краіне захаваецца да лютага. "Рэкамендацыі такія ж, як і ў любы асенне-зімовы перыяд: у медустановах насіць маскі, праветрываць памяшканні, займацца актыўным спосабам жыцця", - сказаў ён.

Сур'ёзную ролю ў стабілізацыі эпідсітуацыі адыграла вакцынацыя, якая ў Беларусі ахоплівае ўсе катэгорыі насельніцтва. "Вакцынацыя актыўна вядзецца як ад каранавіруса, так і ад грыпу. З 2009 года прышчэпліваем ад грыпу 40 працэнтаў насельніцтва, дзеці ахопліваюцца практычна татальна. У нашым арсенале ёсць вакцыны і адказ любым вірусам, якія цяпер ёсць. Не трэба чакаць прэпараты, размяркоўваць іх. Мы гатовы адказаць на любыя выклікі", - запэўніў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі