Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 снежня 2022, 15:26

Павышаны надбаўкі работнікам сферы сацыяльнага абслугоўвання

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 лістапада работнікам устаноў сацыяльнага абслугоўвання павышаны памеры надбаўкі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 73 ад 23 лістапада 2022 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт ведамства.

Гэта надбаўка работнікам устаноў сацыяльнага абслугоўвання ўстаноўлена ў дыферэнцыраваных памерах ад 20 працэнтаў да 90 працэнтаў ад базавай стаўкі з 1 студзеня 2022 года. З 1 лістапада надбаўка павялічана сацыяльным работнікам, сядзелкам, медыцынскім работнікам (санітаркам, няням, малодшым медыцынскім сёстрам па доглядзе хворых і інш.) на 10 працэнтных пунктаў да дзеючага памеру, іншым работнікам - на 5 працэнтных пунктаў да дзеючага памеру.

Акрамя таго, пастановай пашырана кола атрымальнікаў надбаўкі. Так, з 1 лістапада названая надбаўка прадугледжана для работнікаў дамоў (цэнтраў) часовага знаходжання асоб без вызначанага месца жыхарства. Кіраўнікі і спецыялісты гэтых устаноў будуць атрымліваць 30 працэнтаў ад базавай стаўкі, іншыя работнікі - 20 працэнтаў ад базавай стаўкі. У выніку заработная плата работнікаў дамоў (цэнтраў) часовага знаходжання асоб без вызначанага месца жыхарства за лістапад у сярэднім павялічыцца на 6-10 працэнтаў.

У далейшым памер названай надбаўкі будзе павялічвацца прапарцыянальна росту базавай стаўкі. Чарговае павышэнне базавай стаўкі адбудзецца ўжо з 1 студзеня 2023 года.

У лістападзе-снежні 2022 года і ў 2023 годзе на выплату надбаўкі плануецца накіраваць сродкі ў памеры Br92,5 млн. Такім чынам, з улікам павелічэння памераў надбаўкі, а таксама росту базавай стаўкі (6 разоў на працягу 2022 года) заработная плата работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання за 2022 год павялічыцца ў сярэднім на 21 працэнт і складзе каля Br960.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі