Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2020, 11:49

Пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў АДКБ пройдзе 1 снежня

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў - членаў АДКБ адбудзецца 1 снежня. Яно пройдзе па відэа-канферэнц-сувязі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У пасяджэнні СМА АДКБ прымуць удзел кіраўнікі абаронных ведамстваў узброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ, а таксама генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась і начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў. Беларуская дэлегацыя будзе прадстаўлена міністрам абароны генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным.

У парадку дня - шэраг пытанняў у ваеннай, ваенна-тэхнічнай і ваенна-навуковай сферы. Бакі таксама абмяняюцца думкамі адносна выклікаў і пагроз ваеннай бяспецы ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі.

Прынятыя ў рамках пасяджэння рашэнні будуць накіраваны на выпрацоўку агульных падыходаў і механізмаў па развіцці ваеннага складніка АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі