Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2020, 17:09

Нацстратэгія актыўнага даўгалецця да 2030 года зацверджана ў Беларусі

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная стратэгія Беларусі "Актыўнае даўгалецце-2030" зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 3 снежня 2020 года нумар 693, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Палажэнні стратэгіі будуць улічвацца пры распрацоўцы праектаў праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, дзяржпраграм да 2030 года, прававых актаў.

Нацстратэгія распрацавана для стварэння ўмоў для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян, устойлівага павышэння якасці іх жыцця праз адаптацыю дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў да праблемы старэння.

Стратэгія накіравана на вырашэнне 6 асноўных задач. Гэта забеспячэнне абароны правоў і годнасці пажылых грамадзян, стварэнне ўмоў для іх сацыяльнай уключанасці і ўсебаковага ўдзелу ў жыцці грамадства; стымуляванне больш доўгага працоўнага жыцця, фарміраванне камфортнага ўзроўню даходу пажылых грамадзян; забеспячэнне магчымасці для навучання на працягу ўсяго жыцця, пашырэнне доступу да адукацыі і павышэння кваліфікацыі. Сярод задач таксама стварэнне ўмоў для здаровага і бяспечнага жыцця, актыўнага даўгалецця; развіццё сацабслугоўвання; стварэнне адаптаванай да патрэбнасцей пажылых грамадзян інфраструктуры і асяроддзя жыццядзейнасці.

У дакуменце 55 мерапрыемстваў для рэалізацыі стратэгіі. Гэта ўдасканаленне заканадаўства аб сацабслугоўванні, забеспячэнне ў калектыўных дагаворах, тарыфных пагадненнях норм супраць узроставай дыскрымінацыі пры прыёме і звальненні работнікаў, арганізацыя работы саветаў пажылых грамадзян пры мясцовых органах улады, гурткоў, экскурсійных паездак, распрацоўка турыстычных маршрутаў, адаптаваных для пажылых грамадзян, павышэнне кваліфікацыі для медработнікаў у частцы геранталогіі і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі