20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС прадаўжае камандна-штабныя вучэнні з удзелам суб'ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
У другі дзень плануецца адпрацоўка практычных дзеянняў па спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку. Таксама ў адным з гандлёва-забаўляльных цэнтраў краіны пройдзе трэніроўка падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння з мэтай праверкі дакладнасці і зладжанасці іх дзеянняў у выпадку ўскладнення аператыўнай абстаноўкі.
У МУС звярнулі ўвагу мінчан і гасцей горада: у сувязі з перамяшчэннем спецтэхнікі на некаторы час будуць перакрывацца ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі. "Просім з разуменнем паставіцца да часовых нязручнасцей", - дапоўнілі ў МУС.
Як паведамлялася раней, з 19 па 22 лістапада па даручэнні Прэзідэнта Беларусі пад эгідай Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі пад кіраўніцтвам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на тэрыторыі Беларусі праходзяць камандна-штабныя вучэнні з удзелам суб'ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання. Мерапрыемствы ўключаюць тэарэтычную і практычную часткі. Этапы трэніровак запланаваны ў сталіцы, абласных і раённых цэнтрах. У час вучэнняў праваахоўнікі прадэманструюць гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на магчымыя ўскладненні абстаноўкі ў краіне ў ходзе электаральнай кампаніі. Мэта ўводных задач - недапушчэнне праяў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у проціпраўныя дзеянні, спыненне парушэнняў грамадскага парадку.-0-