Святлана Прыбыш. Скрыншот відэа
Навіны сюжэта
""Па факце: рашэнні Першага". Праект БЕЛТА"
20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фонды Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны штогод папаўняюцца на 1,2 тыс. адзінак. Аб гэтым у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказала намеснік галоўнага хавальніка фондаў музея Святлана Прыбыш.
"У сярэднім фонды нашага музея папаўняюцца кожны год на 1,2 тыс. адзінак. Гэта музейныя прадметы, навукова-дапаможныя матэрыялы. Крыніцы паступлення розныя, але ў першую чаргу гэта асабістыя архівы. Акрамя таго, музей працуе з рознымі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, якія таксама садзейнічаюць папаўненню фонду", - адзначыла Святлана Прыбыш.
Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - буйнейшы нацыянальны сбор рэліквій ваеннай гісторыі. У яго калекцыйных фондах захоўваецца 164 тыс. прадметаў. Гэта фатаграфіі, дакументы, пісьмы, асабістыя рэчы франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў.
"Калі ў далёкім 1944 годзе наш музей адкрыўся ў Мінску для наведвальнікаў, у яго фондах налічвалася каля 10 тыс. адзінак захоўвання. Нашы першыя наведвальнікі ўбачылі дзве выставы: пра бальшавісцкі друк у гады вайны і ўзбраенне беларускіх партызан. Там былі прадстаўлены ўнікальныя предметы - самаробная партызанская зброя. Яна зроблена рукамі майстроў, якія маглі не толькі выправіць нейкае пашкоджанне, адрамантаваць выведзеную са строю зброю, - гэтыя людзі былі настолькі таленавітыя, што маглі стварыць і сваю зброю", - расказала намеснік галоўнага хавальніка фондаў.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту