Фота з архіва
20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржынску Мінскай вобласці сёння стартаваў адборачны тур да міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск", паведамляе БЕЛТА.
У адборачным туры да дзіцячага музычнага конкурсу могуць удзельнічаць выканаўцы, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў уключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю, маюць вопыт канцэртных выступленняў і заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях. У адборачным туры да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прымаюць удзел выканаўцы, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю, маюць вопыт канцэртных выступленняў і заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.
Як расказала член журы, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч, на конкурсны адбор у Дзяржынску пададзена каля 30 заявак ад дзяцей і 20 ад дарослых.
"Па выніках першага этапу адбіраецца па 5 удзельнікаў ад кожнай вобласці і Мінска для ўдзелу ў другім этапе нацыянальнага адбору, які павінен адбыцца не пазней за 25 студзеня наступнага года. Неабходна адзначыць, што прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі рэспубліканскага падпарадкавання могуць не праходзіць рэгіянальныя адборачныя этапы, а падаваць заяўкі ў Міністэрства культуры да 1 студзеня і адразу прымаць удзел у 2-м этапе. Да такіх устаноў адносяцца Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя У.Г. Мулявіна, Маладзёжны тэатр эстрады, Акадэмія музыкі", - падкрэсліла яна.
Іна Адамовіч дадала, што дзеці ў абавязковым парадку выконваюць песню беларускага аўтара на беларускай мове і другую песню на выбар. Як правіла, яны бяруць сусветныя хіты. Дарослыя выконваюць эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў, у тым ліку на беларускай мове, і папулярную кампазіцыю на замежнай мове.
"Галоўныя крытэрыі - гэта чыстата інтанавання, драматургічная і эмацыянальная перадача твора, дакладнасць у перадачы яго задумы. Безумоўна, энергетыка і харызма ўдзельніка конкурсу таксама бяруцца пад увагу. Важна, наколькі ён закране струны душы членаў журы і прысутных у зале. Часам удзельнік гучыць бездакорна, але выступленне абсалютна не кранае, калі ён не аддае сябе энергетычна і ніяк не праяўляе сябе на сцэне", - дадала Іна Адамовіч.
Дзеці больш старанна і дэталёва рыхтуюцца да адбору. Можа, таму што ім дапамагаюць кіраўнікі і бацькі.
"Безумоўна, валоданне сваёй мовай і папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў на беларускай мове вітаецца і заахвочваецца членамі журы. Наша мова вельмі прыгожая і меладычная. А стымуляванне творчасці беларускіх аўтараў, папулярызацыя і пашырэнне іх творчасці павінна праводзіцца на пастаяннай аснове", - заўважыла Іна Адамовіч.
На яе думку, "Славянскі базар" - адзін з самых папулярных конкурсаў у Беларусі. Ён лічыцца адным з самых высокіх па ўзроўні вакальнага майстэрства ў параўнанні з конкурсамі, якія праводзяцца рознымі камерцыйнымі арганізатарамі і прадзюсарскімі цэнтрамі.
"Славянскі базар" - гэта паказчык статусу. І далёка не кожны адважыцца прыняць удзел у конкурсным адборы ў сувязі з даволі строгімі і высокімі патрабаваннямі. Патрэбна вельмі моцная падрыхтоўка, высокае прафесійнае майстэрства і наяўнасць дасягненняў пры ўдзеле ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах", - дадала яна.
Кожны член журы ўважліва праслухоўвае кожнага ўдзельніка. Потым яны збіраюцца, абмяркоўваюць пачутае і прымаюць рашэнні. Журы стараецца адабраць самых моцных, найбольш прафесійна падрыхтаваных выканаўцаў.
"Часта мы недзе спрачаемся, але, як правіла, заўсёды знаходзім кансалідаванае меркаванне. Здаралася такое, што нам хацелася ўзяць у наступны этап дадатковых удзельнікаў, але мы не можам парушаць правілы. Даводзіцца адбіраць лепшых", - рэзюмавала Іна Адамовіч.
Прадоўжаць эстафету рэгіянальных тураў Гродзенская вобласць (21 лістапада, Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў), Брэсцкая (28 лістапада, Баранавічы), Віцебская (6 снежня, Цэнтр культуры "Віцебск"), Магілёўская (10 снежня, Палац культуры вобласці) і Гомельская (11 снежня, Гарадскі цэнтр культуры) вобласці. Завершыцца першы этап нацыянальнага адбору 13 снежня ў канцэртнай зале "Верхні горад" у Мінску.-0-