Фота з архіва
20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі падлічылі інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-кастрычнік 2024 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
За 10 месяцаў выкарыстана інвестыцый у асноўны капітал у аб'ёме Br34 млрд. Падлічана ўдзельная вага абласцей і Мінска ў рэспубліканскім аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал. Лідзіруе Мінская вобласць - 24,6 працэнта. У Мінску выкарыстана 21,1 працэнта інвестыцый, у Брэсцкай вобласці - 13,3 працэнта, Гомельскай - 12,7 працэнта, Гродзенскай - 10,2 працэнта, Віцебскай - 9 працэнтаў, Магілёўскай вобласці - 9,1 працэнта.
Тэхналагічная структура інвестыцый у асноўны капітал наступная: будаўніча-мантажныя работы - 48,2 працэнта, машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі - 40,1 працэнта, іншыя работы і затраты - 11,7 працэнта.
Па формах уласнасці 42,5 працэнта склалі дзяржаўныя інвестыцыі ў асноўны капітал, 52,8 працэнта - прыватныя, 4,7 працэнта - замежныя.-0-