Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 снежня 2019, 09:53

Мінпрацы ўстанавіла новую разліковую норму рабочага часу на 2020 год

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны ўстаноўлена новая разліковая норма рабочага часу на 2020 год у сувязі са змяненнямі ва ўказ Прэзідэнта аб дзяржаўных святах і святочных днях. Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"У сувязі са змяненнямі ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" (2 студзеня аб'яўлена нерабочым днём) пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 снежня 2019 года нумар 67 устаноўлена новая разліковая норма рабочага часу на 2020 год", - праінфармавалі ў ведамстве.

Разліковая норма рабочага часу на 2020 год пры поўнай норме яго працягласці складзе для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю 2032 гадзіны, а для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю - 2026 гадзін.

"У 2020 годзе колькасць рабочых гадзін пры шасцідзённым працоўным тыдні меншая, чым пры пяцідзённым, таму што два нерабочыя святочныя дні - 9 мая і 7 лістапада - прыпадаюць на суботу. Такая ж сітуацыя складвалася, напрыклад, у 2009-м, 2010-м і 2015 гадах", - адзначылі ў міністэрстве.

Такая разліковая норма рабочага часу ўстаноўлена зыходзячы з поўнай нормы працягласці рабочага часу 40 гадз на тыдзень і толькі для названых рэжымаў працы. "У арганізацыях з іншымі рэжымамі наймальнік самастойна вызначае разліковую норму рабочага часу каляндарнага года з захаваннем норм арт.112-117 Працоўнага кодэкса. Сваім лакальным нарматыўным прававым актам ён устанаўлівае на адпаведны каляндарны год яе велічыню, якая будзе з'яўляцца для работнікаў арганізацыі поўнай нормай працягласці рабочага часу", - дапоўнілі ў Мінпрацы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі