Фота з архіва
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём фінансавання дзяржпраграмы "Сацыяльная абарона" на 2021-2025 гады, накіраванай на павышэнне ўзроўню і якасці жыцця інвалідаў і пажылых людзей, склаў каля Br4,8 млрд. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, перадае БЕЛТА.
З агульнага аб'ёму фінансавання на арганізацыю сацыяльнага абслугоўвання было выдзелена Br3 млрд (з іх больш за Br1 млрд - на 2025 год). У Мінпрацы растлумачылі, што гэтыя сродкі пайшлі на фінансаванне 89 сацыяльных пансіянатаў і 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
На аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі выдзелена Br764,9 млн (у тым ліку Br194,9 млн - на 2025 год), на забеспячэнне грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі - Br231,8 млн (каля Br61 млн на 2025 год), а на рэалізацыю мерапрыемстваў па стварэнні даступнага асяроддзя - Br327 млн (у 2025 годзе - каля Br13 млн).
У Мінпрацы таксама нагадалі, што цяпер фарміруецца дзяржаўная праграма "Грамадства роўных магчымасцей" на 2026-2030 гады, якая ўключае дзве падпраграмы: "Дабрабыт старэйшага пакалення" і "Сацыяльная інклюзія".-0-