Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2022, 15:43

Міністэрства аховы здароўя нагадала аб важнасці рэспіраторнага этыкету і гігіены рук

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захваральнасць на грып і ВРІ ў Беларусі расце, у сувязі з гэтым Міністэрства аховы здароўя нагадвае аб неабходнасці выканання кожным чалавекам прафілактычных мер па зніжэнні рызыкі інфіцыравання рэспіраторнымі вірусамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы задароўя.

Трэба пазбягаць мнагалюдных месцаў, а пры немагчымасці - максімальна скараціць час знаходжання ў іх. У цэлым трэба максімальна абмежаваць свае кантакты, а пры стасунках выкарыстоўваць медыцынскую маску (рэспіратар). Не трэба кантактаваць з людзьмі, у якіх ёсць прыкметы рэспіраторнай інфекцыі (напрыклад, кашляюць, чхаюць). Важна захоўваць сацыяльную дыстанцыю (1-1,5 м) у грамадскіх месцах, але калі гэта немагчыма - выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання. Спецыялісты нагадваюць таксама аб важнасці захавання гігіены рук: часцей мыць рукі вадой з мылам або выкарыстоўваць сродак для дэзынфекцыі, старацца не дакранацца да рота і носа.

Акрамя таго, трэба рэгулярна і як мага часцей праветрываць памяшканне, у якім знаходзіцеся, праводзіць вільготную ўборку, часцей гуляць на свежым паветры, высыпацца і прытрымлівацца правіл рацыянальнага харчавання.

Пры з'яўленні сімптомаў рэспіраторнай інфекцыі трэба звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Дзеці з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі павінны заставацца дома і не наведваць дашкольныя ўстановы і школы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі