Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2021, 09:00

Міністэрства аховы здароўя: добраахвотнікі 18-49 гадоў у праект па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19 ужо набраны

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узроставая група 18-49 гадоў для ўдзелу ў праекце па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19 ужо набрана, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, адказваючы на ​​пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Усяго ў даследаванне будуць уключаны 12 тыс. добраахвотнікаў. Рэгістрацыя для ўдзелу будзе праводзіцца да моманту набору неабходнай колькасці ўдзельнікаў.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што рэгістрацыя і анкетаванне праходзяць анлайн (спасылка размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя), іншыя формы рэгістрацыі не прадугледжаны.

Вывучэнне папуляцыйнага імунітэту да COVID-19 жыхароў Беларусі праводзіць беларускае Міністэрства аховы здароўя сумесна з Расспажыўнаглядам Расійскай Федэрацыі. Добраахвотнікі змогуць здаць свой біялагічны матэрыял (кроў) для даследавання на антыцелы да COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі