Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Міністэрства аховы здароўя: аказанне ў Беларусі паліятыўнай дапамогі дзецям садзейнічае захаванню сем'яў

Грамадства 09.11.2018 | 12:33
Валерый Малашка. Фота з архіва
Валерый Малашка. Фота з архіва

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аказанне паліятыўнай дапамогі на сучасным этапе ў Беларусі садзейнічае захаванню сем'яў, якія выхоўваюць цяжкахворых дзяцей. Аб гэтым заявіў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка на палях міжнароднай канферэнцыі "Развіццё паліятыўнай дапамогі дзецям як рэалізацыя права цяжкахворага дзіцяці на дастойнае жыццё" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь дэманструе поспехі ў выходжванні дзяцей ранняга ўзросту, нізкую дзіцячую смяротнасць, але прыроджаныя парокі развіцця, спадчынныя хваробы, траўмы ў дзіцячым узросце - усё яшчэ актуальная праблема. Гэта прыводзіць да таго, што дзіця мае патрэбу ў пастаянным доглядзе і дапамозе. "Медыцына - адзін з асноўных відаў дапамогі для такіх дзяцей, аднак сёння мы больш актыўна прыцягваем бацькоў і ствараем для гэтага ўсе магчымасці. Раней была палітыка закрытых дзвярэй, у выніку чаго дзеці аказваліся ў інтэрнатных установах, сем'і часта распадаліся, - адзначыў Валерый Малашка. - Менавіта ідэалогія захавання сям'і, догляду дзіцяці ў дамашняй абстаноўцы прывяла да таго, што з канца 1990-х - пачатку 2000-х гадоў парасткі паліятыўнай дапамогі сталі актыўна развівацца, і сёння мы дэманструем вялікі прагрэс".

Міністр растлумачыў, што гэта не толькі разгалінаваная сетка хоспісаў (рэспубліканскі і абласныя, на базе дамоў дзіцяці), аддзяленні догляду і сацыяльнай перадышкі для бацькоў. Сем'ям з цяжкахворымі дзецьмі даступны ўсе віды медыцынскай, сацыяльнай, юрыдычнай падтрымкі. "Самае галоўнае, каб мы сёння вырашылі пытанне закупкі неабходнай медыцынскай тэхнікі. Гэта і апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, і розныя канектары і іншыя прыстасаванні, каб дапамогу маглі аказваць самі бацькі, і навучанне бацькоў догляду. У выніку мы атрымалі зусім іншую якасць жыцця гэтых дзяцей і іх сем'яў", - дадаў Валерый Малашка.

ГДА "Беларускі дзіцячы хоспіс" праводзіць 9-11 лістапада ў Мінску канферэнцыю "Развіццё паліятыўнай дапамогі дзецям як рэалізацыя права цяжкахворага дзіцяці на дастойнае жыццё" з удзелам экспертаў з 11 краін па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Распрацоўка пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі", фінансуемага ЕС, сумесна з HealthProm.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.