Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 красавіка 2021, 13:29

Мінэнерга расказала, што адбылося з сайтам БелАЭС 25 красавіка

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблемы з доступам на афіцыйны сайт БелАЭС узніклі з-за падмены IP-адраса. Для ўкідвання недакладнай інфармацыі зламыснікі стварылі фішынгавую старонку з атрыбутамі сайта станцыі, куды перанакіроўваліся карыстальнікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Работа афіцыйнага сайта БелАЭС не парушалася. Па факце выяўлення падмены ІР-адраса фішынгавая старонка была заблакіравана. Устанаўліваюцца асобы, маючыя дачыненне да інцыдэнту. У сувязі з тым, што сайт БелАЭС не размешчаны на серверах станцыі, інцыдэнт не ўяўляе сабой пагрозы для яе інфармацыйных сістэм", - расказалі ў Мінэнерга.

Там таксама дадалі, што на БелАЭС дзейнічаюць комплексныя меры па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі