Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Магілёўскі аблсавет зацвердзіў на пасадзе старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца

Грамадства 03.04.2019 | 14:19
Выступае Леанід Заяц
Выступае Леанід Заяц

3 красавіка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. На сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў сёння аднагалосна зацверджана на пасадзе старшыні аблвыканкама кандыдатура Леаніда Зайца. Адпаведнае пасведчанне яму ўручыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўляючы новага кіраўніка вобласці, Наталля Качанава нагадала, што ён доўгі час папрацаваў у сферы сельскай гаспадаркі, у тым ліку на розных адміністрацыйных пасадах, а з 2012 года быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. "Я спадзяюся, што на новай пасадзе ён праявіць свае прафесійныя веды, уменне працаваць з людзьмі і зробіць усё, каб надаць новы імпульс развіццю Магілёўскай вобласці", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Паводле яе слоў, кадравыя змяненні ў Магілёўскай вобласці перш за ўсё звязаны з тым, што рэгіён апошнія гады па сацыяльна-эканамічным развіцці займаў практычна заўсёды апошнія месцы. У той жа час у вобласці вялікі патэнцыял, працавітыя людзі, але выканальніцкая дысцыпліна, на жаль, пакідае жадаць лепшага. "У вобласці неабходна навесці парадак, і, як патрабуе кіраўнік дзяржавы, жалезная дысцыпліна павінна быць ва ўсім. Пастаўленыя перад рэгіёнам задачы па выхадзе на лідзіруючыя пазіцыі можна выканаць толькі дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх зацікаўленых, у тым ліку дэпутацкага корпуса, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, выканаўчых органаў улады. І для гэтага ўсё неабходнае ёсць. А канчатковым вынікам работы павінна стаць павышэнне дабрабыту кожнага жыхара рэгіёна", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Новы губернатар падзякаваў дэпутацкаму корпусу за аказаны яму высокі давер. Ён адзначыў, што перад ім і кадрамі Магілёўскай вобласці пастаўлена няпростая задача - вывесці да канца 2020 года рэгіён на лідзіруючыя пазіцыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці. "Часу для гэтага ў нас мала, таму не буду нікога ўгаворваць працаваць. Спадзяюся, кадры цудоўна разумеюць сітуацыю і стануць мне апорай у дасягненні пастаўленых задач. Адна з важнейшых на бліжэйшы час - правесці ў аптымальны тэрмін і якасна пасяўную кампанію збожжавых", - сказаў Леанід Заяц.

Наталля Качанава таксама прадставіла дэпутацкаму корпусу вобласці і апарату аблвыканкама новага памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Міхаіла Русага, які быў назначаны кіраўніком дзяржавы на гэту пасаду 1 красавіка. Яна адзначыла, што Міхаіл Русы - вопытны кіраўнік, які шмат гадоў прапрацаваў у сферы сельскай гаспадаркі. Ён ведае кожны куток краіны і Магілёўскага рэгіёна. "Я ўпэўнена, што кадравыя перастаноўкі ў рэгіне дапамогуць рэалізаваць у поўнай меры патэнцыял вобласці. Вы павінны зрабіць разам усё, каб Магілёўская вобласць заняла лідзіруючыя пазіцыі ў краіне", - рэзюмавала Наталля Качанава.-0-

Фота Алега Файніцкага

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.