Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2021, 09:02

КДК правядзе сёння гарачую лінію па якасці паслуг "Белтэлекама"

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачая лінія на тэму якасці паслуг РУП "Белтэлекам" і яго філіялаў пройдзе сёння ў Камітэце дзяржаўнага кантролю, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Званкі прымаюцца з 14.00 да 16.00 па тэлефоне 8(017) 328-69-40.

Жыхары Мінска і рэгіёнаў рэспублікі могуць паведаміць (у тым ліку ананімна) не толькі аб якасці паслуг насельніцтву і суб'ектам гаспадарання, але і аб своечасовасці рэагавання на звароты, а таксама выказаць крытычныя заўвагі і канструктыўныя прапановы для паляпшэння работы. Камітэт дзяржкантролю прапануе супрацоўнікам "Белтэлекама" і яго структурных падраздзяленняў таксама выказаць меркаванне аб недахопах у дзейнасці арганізацый і мерах для яе ўдасканалення.

Абласныя камітэты дзяржаўнага кантролю правялі ўжо аналагічныя гарачыя лініі: у Магілёўскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях яны адбыліся 13 красавіка, у Віцебскай - 14 красавіка, у Гомельскай і Брэсцкай - 15 красавіка.

Дзяржкантралёры прааналізуюць усю інфармацыю, што паступіла пры выбарачнай праверцы дзейнасці "Белтэлекама" і яго філіялаў (праводзіцца з сакавіка).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі