12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Днём 13 красавіка ў Беларусі чакаецца да 15 градусаў цяпла, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Згодна з прагнозам, у панядзелак будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе невялікія кароткачасовыя ападкі (у асноўным - дождж).
У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер усходняй чвэрці ўмераны.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу - мінус 4 - плюс 2 градусы, максімальная днём - 10-15 градусаў цяпла.-0-