Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2020, 12:23

Гарачае надвор'е будзе ў Беларусі ў выхадныя

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачае надвор'е будзе ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На працягу рабочага тыдня ў краіну паступалі даволі цёплыя паветраныя масы, у сувязі з чым тэмпературны фон значна павысіўся. У большасці дзён максімальная тэмпература паветра ў многіх раёнах дасягала 23-29 градусаў, па поўдні краіны паветра прагравалася да 30-32. Ападкаў было няшмат, толькі пры праходжанні неактыўнага атмасфернага фронту ў асобных раёнах адзначаліся дажджы", - расказалі сіноптыкі.

У канцы тыдня ўмовы надвор'я будуць вызначацца ў асноўным уплывам антыцыклону з цэнтрам над краінамі Балтыі, толькі ў нядзелю надвор'е пачнуць фарміраваць вільготныя паветраныя масы, якія паступаюць з Заходняй Еўропы. Захаваецца цёплае з невялікай колькасцю ападкаў надвор'е. У пятніцу, 7 жніўня, чакаецца без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу будзе 9-15 градусаў, па поўдні - да плюс 19. Днём паветра прагрэецца да 25-30 градусаў.

У суботу, 8 жніўня, прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у асобных раёнах па паўночным усходзе пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай будзе слабы туман. У начныя гадзіны будзе ад 9 да 15 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны да плюс 17. Днём чакаецца 23-30 градусаў.

У нядзелю, 9 жніўня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, не выключаны навальніцы. Ноччу і раніцай прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу будзе 12-17 градусаў, днём - 24-29.

У пачатку наступнага тыдня істотных змяненняў у характары надвор'я не адбудзецца, у краіну прадоўжаць паступаць цёплыя, але няўстойлівыя паветраныя масы. У асобных раёнах могуць адзначацца кароткачасовыя дажджы, ёсць верагоднасць навальніц. У начныя і ранішнія гадзіны чакаецца слабы туман. Тэмпературны фон будзе крыху вышэйшым за норму і складзе ў начныя гадзіны ў асноўным плюс 10-17 градусаў, днём - ад 21 градуса па паўночным захадзе да 29 па поўдні краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі