ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 22 чэрвеня 2021
Мінск Малавоблачна +31°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2021, 12:16

Дзяржпагранкамітэт прадставіў да пазбаўлення званняў 5 чалавек

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве Дзяржаўнага пагранічнага камітэта да пазбаўлення званняў былі прадстаўлены 5 чалавек. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў афіцыйны прадстаўнік камітэта Антон Бычкоўскі.

"За час існавання суверэннай Беларусі пагранічнікам удавалася вырашаць самыя складаныя баявыя і аператыўныя задачы па ахове Дзяржаўнай граніцы менавіта дзякуючы вернасці ўзятым на сябе абавязацельствам. У беларускіх пагранічнікаў слаўная гісторыя сапраўднай мужнасці і адвагі, якой мы шчыра ганарымся. Аднак падзеі мінулага года паказалі, што некаторыя ваеннаслужачыя органаў пагранічнай службы ў няпросты для Беларусі час, калі ад кожнага афіцэра патрабаваліся стойкасць і прафесіяналізм, паддаўшыся ўплыву экстрэмісцкіх інфармацыйных рэсурсаў, дапусцілі паводзіны, несумяшчальныя з ваеннай службай і афіцэрскім званнем, - паведаміў Антон Бычкоўскі. - Сярод пазбаўленых воінскіх званняў у адпаведнасці з указам нумар 174 ёсць некалькі ваеннаслужачых запасу органаў пагранічнай службы. Па ініцыятыве Дзяржаўнага пагранічнага камітэта да пазбаўлення званняў былі прадстаўлены 5 чалавек, якія звольнены з органаў пагранічнай службы ў перыяд са жніўня 2020 года па студзень бягучага".

4 мая Прэзідэнт падпісаў указ нумар 174, у адпаведнасці з якім больш за 80 былых ваеннаслужачых і супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў пазбаўлены воінскіх і спецыяльных званняў.

Згодна з заканадаўчымі актамі Беларусі ваеннаслужачыя і супрацоўнікі сілавых ведамстваў, якія ў тым лiку знаходзяцца ў запасе або ў адстаўцы, могуць быць пазбаўлены воінскага (спецыяльнага) звання па рашэнні кіраўніка дзяржавы.

У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне з мэтай яе дэстабілізацыі асобныя ваеннаслужачыя і супрацоўнікі сілавых ведамстваў нагняталі пратэсныя настроі ў грамадстве, арганізоўвалі і ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, размяшчалі ў сетцы Інтэрнэт экстрэмісцкія матэрыялы, заклікалі да радыкальных дзеянняў, публікавалі асабістыя даныя дзяржаўных служачых, журналістаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, выступалі з абвінавачаннямі, знявагамі і пагрозамі ў іх адрас. Дыскрэдытуючы гонар і годнасць ваеннаслужачага і супрацоўніка, праяўлялі непавагу да дзяржаўных сімвалаў, выкідвалі службовыя пасведчанні, здымалі пагоны, адмаўляліся ад выканання службовых абавязкаў. У адносінах да шэрага з іх узбуджаны і расследуюцца крымінальныя справы, у тым ліку за арганізацыю актаў тэрарызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі