Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2024, 11:27

"Марафон адзінства" ў Бабруйску

16 лістапада, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Бабруйск вельмі выдзяляецца на карце "Марафону адзінства", шмат што праходзіць тут упершыню. Аб гэтым расказаў прадстаўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі "Марафон адзінства", дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі, паведамляе БЕЛТА.

Другі дзень "Марафону адзінства" падрыхтаваў разнастайныя лакацыі, выставы і экспазіцыі пад адкрытым небам, гарадскі квест "Гэта ўсё маё роднае", нефармальныя сустрэчы з генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзімам Гігіным, 21-разовым паралімпійскім чэмпіёнам Ігарам Бокім, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Русланам Аляхно, радыёвядучым, галоўным рэдактарам "Альфа Радыё" Вадзімам Шэпетам у час "Знакавай сустрэчы", выступленне Прэзідэнцкага аркестра і шмат іншага.

А завершыць суботні вечар канцэрт, які пройдзе ў "Бабруйск-Арэне". Сярод тых, хто заяўлены ў праграме, - Прэзідэнцкі аркестр (гл. дырыжор В.Кульбакоў), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Аляхно, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, арт-група "Беларусы", Юлія Быкава, Яўген Алейнік і група АЎРА, спявак, кампазітар Віталь Гардзей. Выступяць на бабруйскай сцэне калектывы з Мінскай і Гродзенскай абласцей.

Як расказаў прадстаўнік рабочай групы па арганізацы і правядзенні акцыі "Марафон адзінства", дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі, акцыя ў Бабруйску набывае новае гучанне. "Бабруйск будзе вылучацца, таму што многае пройдзе тут упершыню. Упершыню прыедзе заслужаны кылектыў Беларусі Прэзідэнцкі аркестр. Пашыраецца колькасць прадпрыемстваў, дзе пабывае "Марафон адзінства", - сказаў ён. - Я запрашаю на свята, якое будзе праходзіць у горадзе два дні, усіх бабруйчан".-0-


Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі