Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2021, 11:35

ДМК: фізічны надгляд машын можа займаць да чатырох гадзін, а з дапамогай ІНК - 10 мінут

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фізічны надгляд машын можа займаць да чатырох гадзін, а на сканіраванне транспартнага сродку з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу і аналіз вынікаў ідзе каля 10 мінут, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

"Неінтрузіўныя тэхналогіі кантролю даюць магчымасць хутка праверыць транспартныя сродкі без неабходнасці разгрузкі тавару і такім чынам пацвердзіць або абвергнуць вынікі ацэнкі рызык. У той час як фізічны надгляд машын можа займаць да чатырох гадзін, сярэдні час сканіравання грузавіка з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу і аналіз вынікаў - 10 мінут", - расказалі ў ведамстве.

Цяпер у мытных органаў ёсць 10 інспекцыйна-надглядных комплексаў: чатыры мабільныя, пяць стацыянарных і адзін чыгуначны. Як адзначылі ў ДМК, у 2020 годзе прымяненне гэтага абсталявання прынесла дзяржаве больш за Br10 млн даходу, а на працягу апошніх пяці гадоў выкарыстанне ІНК дае магчымасць атрымаць у сярэднім каля Br40 даходу на Br1 затрат.

За 2020 год з дапамогай такіх комплексаў выяўлена больш за 1750 парушэнняў, у тым ліку злачынстваў, звязаных са спробамі перамяшчэння праз мытную граніцу вялікіх партый наркотыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі