Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2021, 11:02

ДАІ: катацца на цюбінгах трэба на абсталяваных горках далей ад праезнай часткі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае не дапускаць катання дзяцей на цюбінгу адных і паблізу праезнай часткі, паведамілі БЕЛТА ў АДАІ Мінскага РУУС.

Катанне на цюбінгах, або ватрушках, адна з самых папулярных забаў зімой. "Са з'яўленнем снегу здараецца, што дзеці катаюцца не ў спецыяльна адведзеных месцах, а паблізу праезнай часткі. У такіх выпадках яны могуць выехаць на дарогу і стаць удзельнікамі ДТЗ. Дзіця можа не заўважыць аўтамабіль. Вадзіцель жа, калі і паспее зрэагаваць на небяспечную сітуацыю, наўрад ці зможа імгненна спыніць аўтамабіль на слізкай дарозе. Дзеці, захопленыя зімовай забавай, нават не задумваюцца, якой небяспецы падвяргаюць сябе і навакольных", - адзначылі ў ДАІ.

У Дзяржаўтаінспекцыі расказалі: 10 студзеня ў дзяжурную часць ДАІ пазваніла жыхарка Мінска, паведаміўшы, што па дарозе ў аграгарадок Бальшавік Мінскага раёна перад ёй на дарогу выбеглі двое дзяцей. Яны каталіся з горкі на цюбінгах і санках. Рух у аграгарадку не інтэнсіўны, і яна зрэагавала своечасова. Вадзіцель вырашыла пазваніць у ДАІ і паведаміць пра інцыдэнт, каб была праведзена прафілактычная гутарка з дзецьмі і іх бацькамі аб правілах паводзін паблізу і на праезнай частцы. "Экіпаж ДАІ неадкладна накіраваўся ў Бальшавік. Ацаніўшы дарожную сітуацыю, інспектары зрабілі вывад, што катанне на цюбінгу на названым заяўнікам участку ўяўляе пагрозу для жыцця і здароўя дзяцей. Інфармацыю перадалі ў дарожныя службы для апрацоўкі небяспечнага ўчастка пясчана-саляной сумессю", - дадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Праваахоўнікі нагадалі: катанне на ватрушках - самы небяспечны і непрадказальны від адпачынку. Яны могуць развіваць вялікую хуткасць і закручвацца падчас спуску. Пры гэтым цюбінгі некіруемыя і не аснашчаны тармазным устройствам. Таму абсталяваная траса - гэта лепшы варыянт. Выбіраючы горку для катання, пераканайцеся, што яна ўдалечыні ад праезнай часткі. Неабходна прытрымлівацца правіл, якія зробяць ваш адпачынак прыемным і бяспечным.

Дарослым рэкамендуецца пастаянна тлумачыць дзецям, да чаго можа прывесці катанне на цюбінгах без нагляду. Пры выяўленні патэнцыяльна небяспечных горак і схілаў, дзе гуляюць дзеці адны, варта паведаміць у дзяжурную часць міліцыі па тэлефоне 102.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі