8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 9 студзеня чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе пераважна воблачнае надвор'е. Часам чакаецца снег, на большай частцы тэрыторыі пройдзе моцны снег, ноччу па паўднёвым усходзе - вельмі моцны снег. У многіх раёнах чакаецца мяцеліца, на дарогах - снежныя заносы. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, у многіх раёнах 15-20 м/с, ноччу месцамі да 24 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 градусаў па паўднёвым усходзе да мінус 16 градусаў па поўначы. Днём будзе 8-14 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе - ад мінус 4 да мінус 7 градусаў.-0-
БРЭСТ

МАГІЛЁЎ