Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2018, 13:39

Без ападкаў і да +19°С будзе ў Беларусі 11 кастрычніка

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 19 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 11 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах, пераважна па поўдні краіны, чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 2. Удзень будзе 13-19 цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі