Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

БЕЛТА праводзіць анлайн-трансляцыі з інфацэнтра ЦВК

Грамадства 17.11.2019 | 08:41
У інфацэнтры ЦВК
У інфацэнтры ЦВК

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА будзе праводзіць на сваім сайце анлайн-трансляцыі з інфацэнтра ЦВК "Выбары-2019", які размясціўся ў малой зале Палаца Рэспублікі.

Адкрыецца інфацэнтр 17 лістапада і будзе працаваць да глыбокай ночы. Першая прэс-канферэнцыя аб ходзе галасавання запланавана на 10.00. Наступныя адбудуцца ў 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00. Папярэднія вынікі агучыць ЦВК 18 лістапада.

Акрэдытацыю ў інфацэнтры атрымалі 678 прадстаўнікоў СМІ, у тым ліку 323 замежныя. У ім наладжана відэа-канферэнц-сувязь з рэгіёнамі, створаны неабходныя ўмовы для СМІ. Журналісты змогуць пагутарыць з экспертамі, якія будуць каменціраваць тэматыку парламенцкіх выбараў.

Сёння ў Беларусі асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў сёмага склікання. Створана 110 выбарчых акруг, сфарміраваны 5831 участак для галасавання, у тым ліку 46 за межамі краіны. Выбарчае права маюць 6 880 605 беларускіх грамадзян.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.