Фота БЧ
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка з 25 красавіка па 12 мая ва ўсіх відах зносін перавезла больш за 3,3 млн пасажыраў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Больш за 548 тыс. чалавек скарысталіся паяздамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа. Паяздамі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканамкласа перавезена 2,4 млн пасажыраў. У міжнародных зносінах аб'ём перавозак склаў амаль 290 тыс. чалавек. Максімальны пасажырапаток адзначаўся 26 красавіка, 8 і 11 мая.
Асаблівым попытам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах у пасажыраў карысталіся паязды міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па маршрутах Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск і Мінск - Магілёў. Найбольш папулярным напрамкам у міжнародных зносінах быў Мінск - Масква.
У перыяд красавіцкіх і майскіх святочных дзён у мэтах задавальнення попыту пасажыраў Беларускай чыгункай было назначана 120 дадатковых паяздоў, з якіх 72 курсіравалі ў межах Рэспублікі Беларусь.-0-