10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аварыйныя брыгады аднаўляюць электразабеспячэнне ў больш як 60 населеных пунктах Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
"У ноч з 9 на 10 ліпеня на тэрыторыі Беларусі назіраліся складаныя ўмовы надвор'я. Навальніца і шквалісты вецер прывялі да адключэнняў электраэнергіі ў большай ступені ў Віцебскім і Магілёўскім рэгіёнах, а таксама ў Магілёве. Па стане на 6.00 аварыйныя брыгады працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння ў больш як 60 населеных пунктах. Для больш аператыўнага ўстаранення наступстваў непагоды ў дапамогу накіраваны брыгады прадпрыемстваў "Мінскэнерга" і "Гомельэнерга", - расказалі ў ведамстве.
Для забеспячэння часовага электразабеспячэння спажыўцоў у рэгіёны накіраваны дызель-генератарныя ўстаноўкі. "Энергетыкі прыкладаюць усе намаганні, каб максімальна аператыўна аднавіць электразабеспячэнне спажыўцоў. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі Міністэрства энергетыкі", - дадалі ў прэс-службе.-0-
На фота: наступствы начной стыхіі ў Магілёве
