Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2022, 12:38

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 21 студзеня з-за моцнага ветру

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 21 студзеня з-за моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. Часам будзе снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, удзень з пераходам на паўночна-заходні 6-11 м/с, на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час складзе 1-7 градусаў марозу. Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі