Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
16 Лістапад, 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 16 сакавіка з-за рэзкага пахаладання

Грамадства 13.03.2018 | 15:21

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 16 сакавіка з-за рэзкага пахаладання, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду, 14 сакавіка, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні 5-10 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 па ўсходзе да плюс 5 па захадзе краіны. Днём - 1-7 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - 8-13 градусаў цяпла.

У чацвер, 15 сакавіка, Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам франтальнага раздзелу, які ідзе з Балтыйскага мора, услед за якім пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі, пераважна па паўднёвай частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, па поўдні - 4-6 градусаў цяпла.

У пятніцу, 16 сакавіка, сіноптыкі прагназуюць рэзкае пахаладанне. Надвор'е ў асноўным абумовяць халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання, што паступаюць па перыферыі шырокага антыцыклону з цэнтрам над Швецыяй. У асобных раёнах магчымы кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў марозу, па поўначы пры праясненнях - мінус 9-10. Днём будзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль, па поўдні - ад нуля да плюс 2.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.