Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 ліпеня 2021, 12:29

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 15 ліпеня з-за гарачыні

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 15 ліпеня з-за гарачыні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Ва ўсходніх, а ноччу і ў цэнтральных раёнах краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы і моцныя дажджы, магчымы град. Вецер прагназуецца няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 16-22 градусы вышэй за нуль. Днём будзе 29-34 градусы гарачыні, у асобных раёнах - плюс 35-36.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі