Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Анлайн-казіно абавязаны будуць ідэнтыфікаваць ігракоў

Грамадства 21.08.2018 | 14:18
Фота Pixabay
Фота Pixabay

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-казіно абавязаны будуць ідэнтыфікаваць сваіх кліентаў, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч, каменціруючы новаўвядзенні ўказа нумар 305 "Аб удасканаленні прававога рэгулявання ігральнага бізнесу", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэгламентаваны парадак, як асобы, якія захочуць гуляць у віртуальнай установе, будуць ідэнтыфікавацца. Гэта не значыць, што любы карыстальнік зойдзе і бескантрольна пачне гуляць. Перш за ўсё асоба павінна быць ідэнтыфікавана, як і ў іншых ігральных установах", - адзначыў Уладзімір Муквіч.

Ідэнтыфікацыя фізасобы пры яе рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка азартнай гульні можа праводзіцца з дапамогай працэдуры web-ID (форма ідэнтыфікацыі праз відэасувязь у інтэрнэце). У працэсе такой ідэнтыфікацыі фізічнай асобе трэба трымаць дакумент, які засведчвае асобу, перад вэб-камерай для пацвярджэння дакладнасці прадстаўленых ёю звестак і параўнання яе твару з фатаграфіяй у гэтым дакуменце. Ідэнтыфікацыю іграка таксама можна правесці з дапамогай электроннага лічбавага подпісу.

Паводле новых правіл, наведваць ігральныя ўстановы, у тым ліку анлайн-казіно, можна будзе з 21 года (цяпер дазволена з 18 гадоў).

Асноўныя нормы ўказа нумар 305 уступяць у сілу з 1 красавіка 2019 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.