Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2021, 14:01

"Амаль усе дзеці прастуджаны": чацвёрты дзень лагера бежанцаў на беларуска-польскай граніцы

11 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Амаль усе дзеці ў лагеры прастуджаны, вельмі халодныя ночы. Аб гэтым сёння карэспандэнту БЕЛТА расказаў 14-гадовы бежанец, які разам з сям'ёй затрымаўся ў стыхійным лагеры каля польскай граніцы.

Вялікая група бежанцаў, якія накіроўваліся да беларуска-польскай граніцы, была заўважана непадалёку ад пункта пропуску "Брузгі" 8 лістапада. Трапіць у Польшчу ў мігрантаў, большасць з якіх курды з Ірака, не атрымалася. Яны арганізавалі лагер ля самай лініі польскай граніцы. Адзін з бежанцаў - 14-гадовы Ахмед, які спрабуе трапіць у Еўрасаюз разам з бацькамі і трыма братамі. Родам яны з іракскага горада Сулейманія.

"Мы ідзём у Германію або Вялікабрытанію. Прасілі, каб Польшча прапусціла нас. У адказ палілі газам мяне, маці, братоў - усіх без разбору", - расказаў бежанец. Ён паскардзіўся на складаныя ўмовы ў лагеры, перш за ўсё на холад.

"Амаль усе дзеці тут прастуджаны. Я сёння спаў у палатцы, а мой брат - на голай зямлі", - расказвае малады чалавек. Дарэчы, у лагеры цяпер, паводле розных ацэнак, больш за 3 тыс. чалавек. Каля 500 з іх дзеці, некаторыя немаўляты. Ім не хапае шмат чаго, у тым ліку малака.

"Мы ўдзячны беларусам. Нам даставілі ваду, дзеляцца ежай. Але вельмі цяжка пераносіцца холад", - гаворыць бежанец.

Чацвёрты дзень у лагеры праходзіць спакойна. Побач з палаткамі вырастаюць і самаробныя шалашы, і нават імправізаваныя хаціны. Бежанцы вяртацца на радзіму або заставацца ў Беларусі не хочуць. Яны спадзяюцца трапіць у Еўрасаюз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі