Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лютага 2022, 12:57

Амаль 2,5 тыс. будучых медыкаў накіраваны ў паліклінікі і бальніцы на дапамогу ў лячэнні пацыентаў з COVID

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 2,5 тыс. студэнтаў старшых курсаў медуніверсітэтаў накіраваны ў паліклінікі і бальніцы на дапамогу ў лячэнні пацыентаў з COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Практычнаму звяну аховы здароўя дапамагаюць 1228 старшакурснікаў БДМУ, 276 - ВДМУ, 440 - Гомельскага і 526 - Гродзенскага медуніверсітэтаў.

Студэнты і ўрачы-інтэрны працуюць не толькі ў стацыянарах, паліклініках і хуткай дапамозе, але і дапамагаюць спецыялістам у кол-цэнтрах, прымаюць званкі ў рэгістратуры. Студэнты таксама аказваюць дапамогу мабільным брыгадам, якія выязджаюць дадому да пацыентаў, працуюць у клініка-дыягнастычных лабараторыях, у прышчэпачных кабінетах.

У прэс-службе адзначылі, што такая практыка існавала і раней у медыцынскіх універсітэтах: вясной або восенню, у час сезоннага ўздыму захворванняў, студэнты таксама актыўна дапамагалі ўрачам. На дапамогу прыйшлі студэнты старшых курсаў, якія вучаюцца па спецыяльнасцях "лячэбная справа", "педыятрыя", "медыка-псіхалагічная справа", "стаматалогія", "фармацыя", "медыка-прафілактычная справа".

Сёння большасць пацыентаў хварэе ў дамашніх умовах, у сувязі з чым, як і меркавалася, узрасла нагрузка на амбулаторна-паліклінічную і педыятрычную службы. Міністэрства аховы здароўя распрацавала планы па арганізацыі работы ў залежнасці ад узроўню росту захваральнасці і зваротаў пацыентаў.

У сістэме ўзмоцнена работа амбулаторна-паліклінічнага звяна: пашыраны чырвоныя зоны ў паліклініках, павялічана колькасць кабінетаў, дзе прымаюць пацыентаў у чырвоных зонах, прадоўжаны рэжым работы ўсяго амбулаторна-паліклінічнага звяна на выхадныя дні - суботу і нядзелю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі