Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 красавіка 2022, 15:25

Актуальныя пытанні аховы здароўя абмеркавала Качанава з медыцынскай супольнасцю ў Полацку

13 красавіка, Полацк /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Традыцыйную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці Віцебскай вобласці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сёння ў Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На парадку дня стаялі пытанні аховы здароўя, актуальныя як для Віцебскай вобласці, у прыватнасці Полацкага раёна, так і ўсёй рэспублікі. Наколькі забяспечаны ўстановы аховы здароўя неабходнымі медыцынскімі расходнымі матэрыяламі і абсталяваннем, уключаючы сучаснае высокатэхналагічнае. Як вырашаецца пытанне кадраў і замацавання маладых спецыялістаў у сельскай мясцовасці. З якім настроем работнікі сістэмы аховы здароўя рэагуюць на выклікі часу, у тым ліку з-за санкцыйнага націску на краіну. Якая абстаноўка з ценаўтварэннем на лякарствы і напаўняльнасцю аптэчнай сістэмы неабходнымі прэпаратамі. Як перабудоўваюцца лагістыка і пастаўкі патрэбнага абсталявання ў рэканструюемыя і мадэрнізуемыя ўстановы аховы здароўя. Гэтыя і іншыя тэмы ў час сустрэчы з Наталляй Качанавай закранулі спецыялісты, якія ведаюць абстаноўку непасрэдна на месцах.

Старшыня Савета Рэспублікі трымае пытанні аховы здароўя на асабістым кантролі і рэгулярна праводзіць такія сустрэчы ў розных раёнах Беларусі. Для Наталлі Качанавай візіт у Полацк стаў яшчэ адной магчымасцю даведацца, ці мае патрэбу рэгіён у дапамозе ўрада або галіновага міністэрства, якія прыярытэты расстаўлены ў сістэме аховы здароўя ў Полацкім раёне і ў цэлым у Віцебскай вобласці.

Старшыня Савета Рэспублікі паразмаўляла з прадстаўнікамі ўстаноў аховы здароўя Полацка і Наваполацка ў фармаце давернага дыялогу. Медыкі расказалі аб актуальных праблемах і сітуацыі ў сістэме аховы здароўя. "Я пачула, што праблем з лекавымі прэпаратамі, рамонтам медыцынскага абсталявання, у тым ліку высокатэхналагічнага, тут няма. Але ёсць пытанні, якія трэба вырашаць па замацаванні выпускнікоў медыцынскіх ВНУ і ўкамплектаванні медыцынскімі кадрамі, у прыватнасці, гэта датычыцца і сярэдняга медперсаналу, і ўрачоў, перш за ўсё педыятрычнага профілю. Маладым спецыялістам прадастаўляюць жыллё, у тым ліку арэнднае. Аднак мы бачым сітуацыю, калі моладзь пасля адпрацоўкі дыплома не застаецца тут. Мы ў Савеце Рэспублікі сумесна з Міністэрствам аховы здароўя возьмем гэту праблему на кантроль і, вядома, будзем яе вырашаць", - адзначыла па выніку сустрэчы Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі