Аляксандр Алесін. Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнацыянальны мір - адна з галоўных стратэгічных пераваг Беларусі перад іншымі дзяржавамі. Такі пункт гледжання ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў незалежны ваенны аналітык Аляксандр Алесін.
"Міжнацыянальны мір - гэта адна з нашых глабальных стратэгічных пераваг перад многімі іншымі дзяржавамі. Таму што мы можам выкарыстоўваць творчы патэнцыял тых людзей, якія да нас прыязджаюць. Да нас жа едуць людзі, якія ў многім жадаюць чагосьці дасягнуць, людзі высокападрыхтаваныя і адораныя. Акрамя таго, яны, каб пачаць тут новае жыццё, прыкладаюць намаганні, праяўляюць працавітасць. І ў многім яны ўдзячны той зямлі, якая іх прымае", - сказаў Аляксандр Алесін.
Аналітык звярнуў увагу на наступную нацыянальную рысу беларускага народа: "Тое, што чалавек жыве тут, падзяляе беды, гора і радасць разам з намі, важнейшае за тое, якой ён крыві".
У пацвярджэнне сваіх слоў Аляксандр Алесін прывёў прыклад са свайго жыцця, калі ён працаваў настаўнікам у сельскай мясцовасці. "Там у нас была сям'я казахаў. Старэйшы ў сям'і застаўся тут з часоў Вялікай Айчыннай вайны, завёў сям'ю і дзяцей. І вось ён паехаў у суседнюю вёску ў магазін, дзе зачапіўся з мясцовымі. Адтуль прыбег ганец з крыкамі "нашых б'юць". І ўяўляеце, на дапамогу гэтаму казаху кінуліся беларусы. Вось гэта рыса беларускага народа", - падкрэсліў ён.
Дзякуючы гэтай рысе, уласцівай беларускаму народу, прыезджыя людзі лёгка "ўрастаюць" у наша асяроддзе, лічыць Аляксандр Алесін. "І яны ставяцца да Беларусі як да сваёй новай Радзімы", - дадаў ён.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.